"Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў запаляць 3 мая

29 апреля 2019

Беларуская дэлегацыя працягвае рух у Рым, да месца ўрачыстай цырымоніі запальвання эстафеты агню "Полымя міру". Напярэдадні  прыбылі ў Варшаву. Наперадзе  пераезд у Чэхію. Агонь II Еўрапейскіх гульняў запаляць 3 мая  ў сусветна вядомым музейным комплексе, дзе знаходзіцца арка Міру. Тут жа прэзентуюць сімвал акцыі - аліўкавае дрэва. 

Пры гэтым пасля прыезду дэлегацыі ў сталіцу Польшчы ў Варшаве беларусаў сустрэў кіраўнік сусветна вядомага конкурсу прыгажосці Miss Supranational  Герхард Паршутка.

Адразу пасля цырымоніі запальвання агню  "Полымя міру" паднімуць на найвышэйшы пункт  Еўропы - Манблан. А пасля  байкерскай калоннай  агонь даставяць у Беларусь. Працягласць эстафеты - 50 дзён. Яе маршрут завершыцца ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню  на галоўнай арэне II Еўрапейскіх гульняў - стадыёне "Дынама". За ходам эстафеты  сачыце ў інфармацыйных выпусках нашага тэлеканала.