Дзяржава і царква маюць намер працягваць супрацоўніцтва ў захаванні духоўных каштоўнасцяў

23 февраля 2016

Дзяржава і царква маюць намер працягваць супрацоўніцтва ў захаванні духоўных каштоўнасцяў, культурных традыцый і маральных асноў. Адным з пацвярджэнняў гэтага стала падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Дагавор заключылі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Экзарх усяе Беларусі Павел і міністр культуры Барыс Святлоў. Гэты дакумент працягвае шматгадовую традыцыю сумеснай працы.

Рабочая група распрацавала план мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Музычныя фестывалі, літаратурныя чытанні, выставы і сумесныя акцыі па святкаванні юбілеяў з дня нараджэння Ефрасінні Полацкай, Сафіі Слуцкай і іншых асветнікаў пройдуць у асаблівым фармаце.