III Еўрапейскія гульні пройдуць у Польшчы

22 июня 2019
Навіна, якая прыйшла літаральна толькі што. У Польшчы пройдуць III Еўрапейскія гульні. Адбудзецца гэта ў 2023 годзе. Такое рашэнне было прынята сёння ў Мінску на генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Арганізатары Гульняў-2023 плануюць, што спаборніцтвы самых лепшых атлетаў Старога Свету адбудуцца ў Кракаве. Такім чынам, Польшча прыме эстафету ад Беларусі.