Акцыю "Кіламетры дабра" падтрымалі ў Кітаі

16 сентября 2019

Прывёў у рух Мінскі паўмарафон і беларусаў на іншым баку зямлі: спартыўны імпульс адчуваўся нават у Пекіне. Праўда, тут кіламетры пераўтвараліся не толькі ў здаровы дух: пасольства Беларусі ў Кітаі разам з буйной карпарацыяй з Паднябеснай такім чынам збіралі дабрачынны фонд для Беларускага дзіцячага хоспіса. Акцыю "Кіламетры дабра" падхапілі не толькі ў сталіцы Кітая, таксама беглі Шанхай і Гуанчжоу.

Каб абмяняць "дабрачынныя" кіламетры на сродкі для хоспіса, удзельнікам досыць зрабіць скрыншот кіламетражу свайго забегу і адправіць яго пасольству Беларусі ў Кітаі. Затым кітайскі спонсар пераўтворыць кіламетровы фонд у грашовы.