Меган Маркл падала ў суд на газеты

2 октября 2019

Меган Маркл судзіцца з брытанскімі таблоідамі. Прычына - незаконна апублікаваны ліст герцагіні яе бацьку. Жонку цалкам падтрымлівае прынц Гары. Ён назваў публікацыю прыватнай перапіскі часткай "бязлітаснай кампаніі" брытанскіх таблоідаў у дачыненні да яго жонкі. Гары нагадаў, што ахвярай такой жа кампаніі стала яго маці - прынцэса Дзіяна. Ён таксама звярнуў увагу, што ліст Меган Маркл быў адрэдагаваны такім чынам, каб стварыць да яе пэўнае стаўленне чытачоў. Атрымліваецца, таблоіды маніпулююць меркаваннем людзей - упэўнены Гары.