Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Скураны мяч" прымаюць Горкі

9 сентября 2015

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прымаюць Горкі Магілёўскай вобласці. Сёння - у старэйшай узроставай групе сярод хлопчыкаў 13-14 гадоў. Змагацца за званне лепшай непрафесійнай футбольнай каманды прыехалі дзеці з усіх рэгіёнаў краіны. Спачатку яны прымалі ўдзел у раённых і абласных турах. Журы ацэньвае тэхніку гульні і фізічную падрыхтоўку спартсменаў. У заключны дзень турніру - у суботу - стане вядомы пераможца камандных баталій.

На працягу чатырох дзён футбольныя каманды будуць змагацца за галоўны трафей "Скуранога мяча" - медалі і каштоўныя прызы ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.