Кругагляд

21.04.2022 22:15
|  Грамадства

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: вецер, іней або туман у гэты дзень - да ўраджайнага лета; чырвоныя аблокі падчас заходу сонца - да ветру; дзьмухавец заквітнеў - нарэшце прыйшла вясна.

21.04.2022 15:54
|  Грамадства

Майстар-клас па роспісе велікодных яек воскам прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Народны майстар Вольга Хачкова з задавальненнем падзялілася сваім вопытам, ведамі і сакрэтамі нанясення воскам мудрагелістых узораў на яечную шкарлупіну.

21.04.2022 15:48
|  Грамадства

На іх рахунку тысячы выратаваных жыццяў у барацьбе з воднай стыхіяй. Адной са старэйшых арганізацый краіны - Таварыству выратавання на водах - 150.

16.04.2022 09:56
|  Грамадства

Віншаванні, узнагароджанні, канцэртныя выступленні і, вядома, дэфіле. Юбілейнае шоу, прысвечанае 25-годдзю Нацыянальнай школы прыгажосці, напярэдадні прайшло ў Палацы Рэспублікі і стала завяршальным акордам у чарзе святочных мерапрыемстваў.

14.04.2022 18:25
|  Грамадства

Напітвае перадсвяточным настроем, дае магчымасць духоўных сустрэч і дазваляе набыць падарункі і пачастункі да велікодных святаў.

13.04.2022 15:43
|  Грамадства

"Жывая памяць удзячных пакаленняў" у адзіным сплаве савецкай чаканкі. У сталіцы стартаваў збор манет і сродкаў на стварэнне ўсенароднага манумента подзвігу герояў.

11.04.2022 15:36
|  Грамадства

Марафон юбілейных дат. З нагоды 45-годдзя Партызанскага раёна Мінска адзначаны лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі. Мэр сталіцы Уладзімір Кухараў  уручыў падзякі тым, хто кожны дзень сваёй працай уносіць уклад у развіццё раёна.

09.04.2022 10:40
|  Грамадства

12 гадзін танцаў, амаль тысяча прэтэндэнтаў на перамогу і больш чым 6 тысяч беларускіх рублёў уладальніку Гран-пры. Усё гэта - I Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Час танцаваць".

07.04.2022 15:40
|  Грамадства

Велаінфраструктуру ўдасканальваюць у сталіцы. На вуліцах усё больш двухколавага транспарту. Згодна з падлікамі, у сталіцы каля мільёна веласіпедаў і самакатаў - дзіцячых і дарослых.

06.04.2022 18:15
|  Грамадства

Наведаць гістарычную радзіму, узбагаціцца яе культурнай спадчынай і ўдасканаліць веданне матчынай мовы - з такімі мэтамі ў Мінску сабраліся ўдзельнікі творчых стажыровак беларусаў замежжа.

05.04.2022 18:15
|  Грамадства

Умясціць багатую гісторыю малой радзімы ў мабільны інтэрнэт-рэсурс. Да Года гістарычнай памяці і 920-годдзя Барысава спецыялісты цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева стварылі фактаграфічную базу звестак гарадскіх вуліц.

05.04.2022 15:24
|  Грамадства

Дапамога ў выбары будучай прафесіі. Майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, "выставу прафесій" для амаль дзвюх соцень школьнікаў з Клецкага раёна правялі прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў краіны.

05.04.2022 07:22
|  Грамадства

Акцэнт на патрыятычнае выхаванне. Сумесныя мерапрыемствы моладзі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі на форуме ў Віцебскай вобласці.

03.04.2022 12:49
|  Грамадства

Плённае супрацоўніцтва, агульная гісторыя, шчырае сяброўства. У гонар Дня яднання народаў Расіі і Беларусі ў Цэнтральным раёне Мінска прайшла ўрачыстая перадача "Дрэва адзінства".

01.04.2022 22:33
|  Спорт

Сумесныя спаборніцтвы паміж атлетамі з Беларусі і Расіі ў некаторых відах спорту сталі ўжо традыцыйнымі. Так, ужо некалькі гадоў федэрацыі коннага спорту сяброўскіх краін праводзяць Кубак Перамогі.

28.03.2022 18:35
|  Грамадства

Месяц навядзення парадку, азелянення і вясновага добраўпарадкавання аб'ядноўвае сотні мінчан. На ўборку вуліц, паркаў і сквераў (у тым ліку і падчас суботнікаў) выходзяць жыхары ўсіх раёнаў.

26.03.2022 12:40
|  Грамадства

Сёння Беларусь чарговы раз  далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". У гэты дзень у многіх краінах свету  на адну гадзіну  жыхары выключаюць святло.

25.03.2022 15:37
|  Грамадства

Сонечныя дні - выдатная нагода асвяжыць вонкавы выгляд вуліц і двароў Мінска.  У праграме вясновага клінінга - уборка дваровых тэрыторый, падвальных памяшканняў, рамонт абсталявання на дзіцячых пляцоўках.

25.03.2022 13:14
|  Грамадства

У прагнозах дажджы, мокры снег і галалёдзіца. Найбліжэйшымі днямі надвор'е ў Беларусі рэзка пагоршыцца. У суботу, 26 сакавіка, яшчэ цёпла, але з ападкамі і моцным ветрам (парывы да 20 метраў за секунду).

23.03.2022 09:50
|  Грамадства

Сувязь пакаленняў увасобіцца ў кніжнай вокладцы. У Год гістарычнай памяці XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш зробіць акцэнт на роднае.

22.03.2022 18:27
|  Грамадства

Адкрыты акіян побач. Новы вучэбна-гістарычны адсек адкрыўся ў Мінскім цэнтры акіянаграфіі. Вопытныя палярнікі і біёлагі сабралі для юных аматараў больш за сотню рэдкіх экспанатаў.

19.03.2022 10:30
|  Грамадства

Сёння стане вядома, чые галасы прагучаць за Беларусь на "Славянскім базары ў Віцебску". Фіналы нацыянальнага адбору пройдуць у Палацы культуры Оршы.

18.03.2022 18:15
|  Грамадства

Жывыя каменьчыкі, лясныя кактусы, ружы-эхеверыі і калекцыя лекавых алоэ. Паўднёвая экзотыка ў фондах Цэнтральнага батанічнага сада Мінска.

16.03.2022 15:35
|  Грамадства

Кветкавыя кампазіцыі, увасобленыя ў жывапісе, графіцы і  акварэлі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі праект пад назвай "Палітра вясны".

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя