Партызанскаму раёну Мінска - 45

11 апреля 2022

Марафон юбілейных дат. З нагоды 45-годдзя Партызанскага раёна Мінска адзначаны лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі. Мэр сталіцы Уладзімір Кухараў  уручыў падзякі тым, хто кожны дзень сваёй працай уносіць уклад у развіццё раёна. Назвы найлепшых занесены на Дошку гонару. Сярод іх  Мінскводаканал, 6-я гарадская бальніца, Рамаўтадар, спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па тэнісе.   

Партызанскі раён называюць індустрыяльным сэрцам беларускай сталіцы. На яго тэрыторыі размешчана больш за 140 суб'ектаў гаспадарання, якія фарміруюць пятую частку агульнагарадскога аб'ёму прадукцыі.