Этап спаборніцтваў па конным спорце "Кубак Перамогі - 2022" праходзіць у Ратамцы

1 апреля 2022

Сумесныя спаборніцтвы паміж атлетамі з Беларусі і Расіі ў некаторых відах спорту сталі ўжо традыцыйнымі. Так, ужо некалькі гадоў федэрацыі коннага спорту сяброўскіх краін праводзяць Кубак Перамогі. І гэта больш чым проста спаборніцтвы па выездцы і канкуры, гэта перш за ўсё даніна павагі вялікаму подзвігу людзей,  якія сталі героямі, абараняючы Радзіму. 

Сімвалічна, што  фінал 9 мая прыме Масква. Але адбяруцца туды толькі лепшыя. Зараз этап спаборніцтваў праходзіць у Ратамцы, дзе і пабывала здымачная група АТН. 

Практычна 150 коннікаў - нямногія з гэтага спісу змогуць адабрацца на фінал шматэтапных спаборніцтваў. Прычым удзельнічаюць у спаборніцтвах абсалютна ўсе аматары верхавой язды. 

У праграме 1 красавіка - канкур

Канкур - адна з самых відовішчных дысцыплін. Тут удзельнікі пераадольваюць перашкоды ў пэўным парадку і пэўнай складанасці і вышыні. 

Дар'я Коршук - атлетка яшчэ маладая, але ўжо досыць амбіцыйная. У гэтым відзе яна, здаецца, аказалася далёка не выпадкова. 

Віялета Галах аб вялікіх перамогах таксама марыць. Пакуль, праўда, дзеліцца, конь недастаткова вопытны. А ад гэтага залежыць не менш за 80 працэнтаў поспеху.

Высокая канкурэнцыя зараз і ў нацыянальнай зборнай - канстатуе кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. Шэраг коннікаў ужо вядзе падрыхтоўку да Алімпіяды ў Парыжы.

Пакуль вяртаемся да Кубка Перамогі. 2 красавіка этап у Ратамцы прадоўжыцца. А 9 мая наймацнейшыя прадставяць краіну на фінале ў Маскве.