Моладзевыя праекты Віцебскай і Пскоўскай абласцей накіраваны на патрыятычнае выхаванне

5 апреля 2022

Акцэнт на патрыятычнае выхаванне. Сумесныя мерапрыемствы моладзі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі на форуме ў Віцебскай вобласці. Напрыклад, школьнікі Віцебскай і Пскоўскай абласцей удзельнічаюць у даследаваннях, прысвечаных малым гарадам. Ацэняць іх старанні гісторыкі Беларусі і Расіі. Ініцыятывы па сумеснай працы агучылі і на форуме працоўнай моладзі ў Гарадку. На гэтым тыдні моладзевыя пляцоўкі таксама разгорнуцца ў Браславе і Расонах. 

У Год гістарычнай памяці наша моладзь актыўна супрацоўнічае з Віцебскім абласным музеем Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Таксама школьнікі і студэнты дапамагаюць у добраўпарадкаванні мемарыялаў.