Майстар-клас па роспісе велікодных яек воскам прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

21 апреля 2022

Майстар-клас па роспісе велікодных яек воскам прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Народны майстар Вольга Хачкова з задавальненнем падзялілася сваім вопытам, ведамі і сакрэтамі нанясення воскам мудрагелістых узораў на яечную шкарлупіну. Толькі пасля гэтага яйкі фарбуюць у розныя колеры. Галоўны сімвал пісанак - Сонца. Яго малявалі яшчэ нашы продкі на працягу некалькіх стагоддзяў. 

У народзе пісанкі дарылі не толькі на Вялікдзень, а і на дзень нараджэння. Існавала павер'е:  калі дзяўчына падарыла хлопцу такое яйка вясной, то восенню можна было гуляць вяселле.