Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрыецца 23 сакавіка

23 марта 2022
Сувязь пакаленняў увасобіцца ў кніжнай вокладцы. У Год гістарычнай памяці XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш зробіць акцэнт на роднае. 

Форум пад назвай "Рака часу Бацькаўшчыны" адкрыецца сёння апоўдні на праспекце Пераможцаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".


Цэнтральны стэнд зоймуць айчынныя праекты і аўтары. 

Акрамя таго, у экспазіцыю ўвайшлі  друкаваная прадукцыя і мультымедыйныя праекты, створаныя да юбілеяў класікаў Коласа і Купалы. Свае юбілеі сёлета адзначаюць таксама дзве арганізацыі, якія з'яўляюцца сувязным звяном паміж аўтарамі і чытачамі, - выдавецтва "Мастацкая літаратура" і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Насычаную праграму падрыхтаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з нашымі выдавецтвамі, ілюстратарамі, творчымі калектывамі. У выставе бяруць удзел таксама кніжныя выдавецтвы з Расіі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана, Венесуэлы, Кубы, Пакістана, Сірыі. Ганаровы госць гэтага года - Азербайджан.