Вялікая размова з Прэзідэнтам. Кожны можа задаць сваё пытанне

1 февраля 2017

Прэзідэнт Беларусі 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ. Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай "Вялікая размова з Прэзідэнтам". У ім прымуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаны і шматлікія эксперты, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў. Яны таксама прымуць удзел у дыялогу аб найбольш актуальных тэмах. 

Сваё пытанне Прэзідэнту задаць можа кожны праз анлайн-сэрвіс на сайце belta.by і ў акаўнтах інфармагенцтва "БелТА" ў сацсетках. Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка адкажа на самыя цікавыя і актуальныя пытанні.

Прамая трансляцыя сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі пачнецца ў 10 гадзін 3 лютага. Яна будзе весціся па тэлеканалах "Беларусь 1""Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсія сустрэчы - у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя