Сусветныя хіты ад «Саноруса» на сцэне канцэртнай залы “Мінск”

17 апреля 2024

Cімфанічны "Майкл Джэксан“ ад капэлы "Санорус”. Заслужаны калектыў МІнскай вобласці даў прэм’еру на сцэне канцэртнай залы “Мінск”. Хор, аркестр і беларускія зоркі   ў новым амплуа. Як гучаць сусветныя хіты ў музычным сезоне 2024   - ведае Ларыса Гулякевіч.

Некалькі хвілін да пачатку. Вакальныя пасажы, драматургія мізансцэн і  хваляванне перад вялікай прэм’ерай.

Музыка, на якой вырасла не адно пакаленне прыхільнікаў сусветнай пап-культуры. Музычная капэла “Санорус”! Сімфанічны аркестр, хор і вакальныя выканаўцы, якія нават спаборнічалі паміж сабой, каб удзельнічаць у гэтым шоу-канцэрце.

Кожная песня праграмы – сусветны хіт, які марыў бы мець у сваім рэпертуарным партфоліа кожны прафесійны спявак. Таму пры падрыхтоўцы вакальнай праграмы быў нават песенны конкурс.

Для Веніяміна Мінькоўскага – кантрабасіста аркестра ”Санорус” – гэта  першы вопыт у якасці тэхнічнага каардынатара праекта ад ідэі да рэжысуры шматслойнага кантэнта праграмы.

Музычная спадчына папулярнай музыкі 80-90-2000-х – вялікая адказнасць. Беларускія музыканты зрабілі сучасныя сімфанічныя аркестроўкі і аранжыроўкі песень, а салісты  – выканаўцы паказалі сябе ў новым амплуа.

Спявак, кампазітар, аўтар песень, харэограф, танцор і  сцэнарыст. Больш за 30 гадоў ён захоўваў статус сусветнага караля пап-музыкі. У сваіх песнях Майкл Джэксан узнімаў і сацыяльныя пытанні. Забруджванне навакольнага асяроддзя, захаванне жывёльнага свету, праблемы ўзаемаадносін сярод падлеткаў. Беларуская крэатыўная каманда стварыла для шоу арыгінальны медыякантэнт. Пад кожную песню здымаўся асобны сацыяльны ролік.

Музычная капэла “Санорус” заўсёды здзіўляе новымі арыгінальнымі праектамі. У рэпертуары: ад Баха і духоўных араторый да рок-балад, твораў розных эпох і жанраў, спектаклі для дзяцей і дарослых. Наперадзе гастролі з новым шоу па Беларусі.