У Сеніцы пабудавалі два шматкватэрныя дамы для паляпшэння жыллёвых умоў насельніцтва

4 сентября 2023

Аграгарадкі Мінскай вобласці папаўняюцца навасёламі. Так, у Сеніцы за апошні час пабудавалі два шматкватэрныя дамы для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Адзін будынак у стадыі ўзвядзення, а ў перспектыве яшчэ чатыры шматпавярхоўкі з’явяцца ў новым мікрараёне.

Таксама згодна з генпланам у Сеніцы выдзелілі ўчасткі для гандлёвага цэнтра і будаўніцтва дзіцячага садка. Новы выгляд набудзе і тэрыторыя вакол мясцовага возера. Адзначым, што насельніцтва гэтага аграгарадка, размешчанага ў прыгарадзе сталіцы, складае ўжо 8 тысяч чалавек.

Нямала перспектыў па развіцці і такога аграгарадка ў Мінскім раёне, як Прылукі. Тут за найбліжэйшыя гады плануюць узвесці адразу некалькі новых аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры - два дзіцячыя садкі і школу.