Маштабны флешмоб напярэдадні Дня Перамогі аб'яднаў працаўнікоў нафтаздабываючай галіны з Беларусі, Расіі і Кітая

30 апреля 2024

Маштабны флешмоб беларускіх нафтавікоў напярэдадні Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі аб'яднаў працаўнікоў галіны з Беларусі, Расіі і нават Кітая. Прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў айчыннага прадпрыемства праспявалі радкі з вядомых песень ваенных гадоў. Салдацкая форма, савецкі антураж, акампанемент баяніста, кветкі, дзяржаўная і карпаратыўная сімволіка: творчы падыход да справы дабавіў святочнаму відэа фарбаў.

Штогод беларускія нафтавікі рэалізуюць праект "Дзень Перамогі. Асобы і лёсы". Акцыя стартуе напярэдадні 9 Мая і завяршаецца 3 Ліпеня. У ёй праз старонкі карпаратыўных СМІ супрацоўнікі расказваюць аб сваяках, якія прайшлі скрозь агонь Вялікай Айчыннай вайны.