Жывую цікавасць народа да выбараў адзначылі і палітолагі

12 сентября 2016

Жывую цікавасць народа да выбараў і ўсвядомлены ўдзел беларусаў у галасаванні адзначылі і палітолагі.

Вадзім Баравік, старшыня наглядальнага савета Беларускага камітэта моладзевых арганізацый: "Які б эксперт сёння ні ацэньваў кампанію: або міжнародны назіральнік, або нацыянальны, - калі ён аб'ектыўна падыдзе, абстрагуецца ад сваіх палітычных поглядаў, установак, якія ён атрымаў, усе могуць ахарактарызаваць, што вельмі дэмакратычны і празрысты працэс. Гэтая кампанія характарызуецца высокай увагай з боку СМІ, кандыдаты атрымалі ўсе магчымасці, каб асвятліць свае праграмы, пазмагацца ў дэбатах, мы ўсе маглі азнаёміцца з тым, што яны прапаноўваюць насельніцтву".

Ігар Бузоўскі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:

"Чакае сур'ёзны аналіз не толькі гэтай электаральнай кампаніі, а ў прынцыпе і міжнародных працэсаў, якія сёння мы не проста павінны назіраць, але і аналізаваць і развіваць, зыходзячы з гэтых падзей, з гэтых тэндэнцый, сусветных тэндэнцый. Развіваць і свае працэсы, якія ў нас будуць развівацца на наступны перыяд. Але гэта будзе выключна ў рамках заканадаўчай базы Рэспублікі Беларусь, гэта будзе рашэнне ўсяго народа, паколькі гэта канстытуцыйныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія будуць змяняцца выключна ў рамках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".