Уладзімір Макей прапанаваў Еўрасаюзу вызначыць прыярытэты "Усходняга партнёрства"

13 мая 2019

Уладзімір Макей прапанаваў Еўрасаюзу вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты "Усходняга партнёрства"  на перыяд пасля 2020 года. Заява прагучала падчас сустрэч кіраўнікоў ЕС і прадстаўнікоў шасці краін, якія ўваходзяць у ініцыятыву. Двухдзённыя мерапрыемствы з нагоды 10-годдзя "Усходняга партнёрства" стартавалі ў Бруселі сёння. Бакі маюць намер падвесці вынікі працы  і пазначыць планы на найбліжэйшыя гады.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы маем  намер працаваць, нарэшце, дабіцца,  каб мы падпісалі прыярытэты партнёрства. Працэс, на жаль, не па нашай віне,  пакуль прыпынены. Я спадзяюся, што да канца года мы прасунемся і ў плане падпісання двух пагадненняў - па аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. І мы маем  намер гаварыць, што нам трэба працаваць жорстка  над тым, каб заключыць  асноўнае пагадненне аб супрацоўніцтве і партнёрстве з Еўрапейскім саюзам".

Міністр заклікаў таксама да актывізацыі супрацоўніцтва ў лічбавай сферы, распрацоўцы рэгіянальнага пагаднення аб абароне асабістых даных. А таксама прапанаваў стварыць у Еўрапейскім інвестыцыйным банку спецыяльнае "акно" - для праектаў "Усходняга партнёрства" або - спецыялізаваны банк - для рэалізацыі праектаў у рамках дадзенай ініцыятывы ЕС. Заўтра Уладзімір Макей прыме ўдзел у канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды  10-годдзя праекта "Усходняга партнёрства".