Сталі вядомыя сапернікі моладзевай зборнай Беларусі па адборы на Еўра-2021

11 декабря 2018

Моладзевая зборная Беларусі па футболе ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2021 года згуляе супраць партугальцаў, галандцаў, нарвежцаў, кіпрыётаў і гібралтарцаў. Такія вынікі жараб'ёўкі, якая прайшла сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. Месца ў фінале ўжо гарантавалі сабе гаспадары турніру - венгры і славенцы. У фінальную частку выйдуць пераможцы дзевяці груп, а таксама выяўленая ў паядынках плэй-оф наймацнейшая з дзвюх лепшых каманд, якія занялі другія месцы ў групах.