Жыхарка Вілейкі - філуменіст

27 июля 2017

Жыхарка Вілейкі Надзея Аўдзей - філуменіст! Прадмет яе захаплення - пачкі з запалкамі. З аднаго экзэмпляру за пяць гадоў яе калекцыя пашырылася да тысячы набораў. Ад запалак, вырабленых больш за паўстагоддзя таму, да сучасных сувенірных каробачак з выявамі беларускіх славутасцяў, нацыянальнымі арнаментамі і адмысловых – для рыбалкі ці барбекю.

Наталля Кузьміцкая разгледзела калекцыю. Надзея Аўдзей набывае запалкі некалькі разоў на тыдзень. Жартуе: у мясцовых магазінах ужо не здзіўляюцца пакупніцы, якая не адну хвіліну можа ўважліва разглядаць пэўны асартымент. Жыхарка Вілейкі ўжо 5 гадоў запар апантаная філуменістка – калекцыянер запалкавых пачкаў і этыкетак.

Яе ўласнае захапленне, як і ў многіх калекцыянераў, пачалося з падарунка. Сувенірны пачак з запалкамі, прывезены з-за мяжы, доўгі час не выкарыстоўваўся. Пасля да яго дадаліся яшчэ некалькі экзэмпляраў, адзін з якіх будучая філуменістка адшукала ў хаце бабулі.

Этыкеткі на запалках філуменістка называе міні-энцыклапедыямі, якія перадаюць дух пэўнай эпохі. Так у 60-70-ыя гады мінулага стагоддзя на ўпакоўках размяшчалі партрэты знакамітых палітычных дзеячаў і галоўныя сімвалы Краіны Саветаў. Сёння запалкі часцей выкарыстоўваюць як рэкламны або сувенірны прадукт. У калекцыі філуменісткі прадстаўленыя серыі, прысвечаныя помнікам архітэктуры, Вялікай Айчыннай вайне, гісторыі беларускіх гарадоў.

У калекцыі Надзеі Аўдзей больш за 1000 асобнікаў. Неверагодна, аднак нават такі звычайны прадмет побыту... Яны бываюць паляўнічымі, рыбацкімі, для барбекю і нават святочнымі.

Аднак у сваёй калекцыі філуменістка з Вілейкі робіць акцэнт менавіта на беларускія запалкі і марыць сабраць усе іх выпускі, каб па этыкетках прасачыць цэлую эпоху айчыннай запалкавай прамысловасці.