Не меней як 11 чалавек загінулі ў выніку нападу талібаў у афганскай правінцыі Кундуз

20 декабря 2017
Сярод ахвяраў 8 супрацоўнікаў паліцыі і 3 мірныя жыхары. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Сітуацыя ў Афганістане за апошні час прыкметна пагоршылася. Так, у нядзелю талібы ўчынілі напад у правінцыі Бадгіс на захадзе краіны, у выніку загінуў паліцэйскі. А напярэдадні баевікі ўзялі пад кантроль трэніровачны цэнтр Нацыянальнага ўпраўлення бяспекі ў Кабуле.