Грані галоўнага кнігасховішча краіны аформілі цытатамі беларускіх пісьменнікаў

15 сентября 2016

Сёння прылучыцца да літаратурнай урачыстасці можа кожны. Грані галоўнага кнігасховішча краіны аформілі цытатамі беларускіх пісьменнікаў. На праспекце ля Нацыянальнай бібліятэкі прама зараз знаходзяцца і камеры Агенцтва тэленавін. І ў нас ёсць магчымасць атрымаць гэтыя кадры ў рэжыме рэальнага часу. Усе афарызмы выкананыя ў форме графічных малюнкаў. Выказванні Купалы, Коласа, Скарыны, Танка і шматлікіх іншых запускаюцца аўтаматычна з дакладнасцю да секунды. У сярэднім на праходжанне адной цытаты вакол будынка затрачваецца больш за палову хвіліны.