Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі сустрэўся з міністрам аховы здароўя Расіі

12 ноября 2019
Асаблівую ўвагу медыкі дзвюх краін павінны надаваць праблемам дэмаграфіі і прафілактыкі розных захворванняў. Гэтыя пытанні сталі ключавымі падчас сустрэчы міністра аховы здароўя Расіі Веранікі Скварцовай з віцэ-прэм'ерам  Ігарам Петрышэнкам. Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць выкарыстання тэлемедыцыны з падключэннем лічбавых тэхналогій, якія ёсць у Беларусі і Расіі.