Даведаліся, як у Мінскім заапарку прайшла акцыя "Запалі сінім", прысвечаная праблеме аўтызму ў дзяцей

2 апреля 2024

У рамках акцыі сёння сустракалі гасцей і ў Мінскім заапарку. Тут  разгарнуліся гульнявыя зоны і майстар-класы. Дзяцей весялілі і аніматары ў вобразах любімых персанажаў. А самі выхаванцы карэкцыйна-развіваючага цэнтра прэзентавалі свае танцавальныя нумары. І для кожнага госця - шарык як сімвал добрай акцыі "Запалі сінім".

Цяпер кожнае дзіця з аўтызмам у Мінску атрымлівае паўнацэнную адукацыю. Адмысловае значэнне ў іх развіцці і інклюзіўнасці мае творчасць - тэматычныя гурткі і спартыўныя секцыі, а ў школах і садах ствараюць інтэграваныя класы і групы.