Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны працягваюцца

9 ноября 2018

Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны. Сёння з 10 да 13 гадзін у Быхаўскім раёне з грамадзянамі сустрэнецца намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў. Намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрасоб Аляксей Бабіцкі правядзе прыём у Касцюковіцкім райвыканкаме.