Усім дзецям - ахвярам вайны - прысвечаны мемарыял у Чырвоным Беразе

11 апреля 2015

Раскошны яблыневы сад, а ў ім школьны клас на 42 вучні. Парты, за якія ніхто ніколі не сядзе. Гэта толькі частка мемарыяла ў памяць аб дзецях - ахвярах фашызму. Ён знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны Бераг. Тут, у  чырвонабярэжскі лагер смерці вязняў звозілі дзяцей з усіх куткоў Беларусі. Малыя станавіліся донарамі для параненых нямецкіх салдат. Па даных архіваў вядома, што праз гэты зборны пункт прайшлі амаль 2 тысячы дзяцей. Зараз на яго месцы - адзіны ў Еўропе мемарыял, прысвечаны дзецям, загінуўшым у Вялікай Айчыннай.

 

Вольга Халадовіч больш падрабязна. Самотную фігуру за школьнай партай тут можна сустрэць часта. Анатоль Чайкоўскі прыходзіць да мемарыяла "Чырвоны Бераг" пакуль дазваляюць сілы.  11-гадовым хлопчыкам ён разам з астатнімі дзецьмі трапіў у нямецкі зборны пункт, каб стаць донарам. Але яму пашанцавала больш - Анатоль застаўся ў жывых.

Гэта - Каця Сусаніна. Фігура дзяўчынкі ўвасабляе ўсіх загінуўшых дзяцей на вайне. За ёй - застылы ў камені  клас. А на дошцы - ліст Каці бацьку, яго яна напісала перад сваёй смерцю. А са зваротнага боку - карта ўсіх 14 канцлагераў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі.

У іх забіралі кроў для параненых нямецкіх салдат. Усю, да апошняй кроплі. А затым спальвалі. Толькі праз лагер у Чырвоным Беразе прайшлі прыкладна 2 тысячы беларускіх дзяцей.

Мемарыял "Дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" адкрылі ў 2007 годзе. Ён адразу атрымаў другую, неафіцыйную, назву "Дзіцячая Хатынь". Сюды заўсёды прыходзяць людзі. Алена Шумская разам з дочкамі  спрецыяльна прыехала з Масквы.

Заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін стварыў на гэтым месцы Горад-Сонца. Промні алеі разыходзяцца па ўсім яблыневым садзе. Адзін з іх чорнага колеру,  астатнія  яркія, сонечныя. Як і вітражы, на іх перанеслі малюнкі, якія дзеці малявалі ў канцлагерах і пасля вайны. У цэнтры - караблік надзеі. На ім  імёны тых, хто ніколі не вярнуўся з канцлагераў.

У год тут праводзяць сотні тысяч экскурсій, часам па тры на дзень. Дакладную лічбу, колькі людзей пабывала  ў "Дзіцячай Хатыні", не бяруцца сказаць нават працаўнікі музея. Гавораць, яна даўно перайшла мільённую рысу. Гэтае месца, дзе кожны дзень успамінаюць аб дзецях - ахвярах вайны. Тут заўсёды жывыя кветкі і дзіцячыя цацкі.