У топ-15 дзіцячых кніг у Бразіліі ўвайшла "Дзяўчынка з Беларусі"

18 апреля 2024

Кніга "Дзяўчынка з Беларусі" ўвайшла ў топ-15, рэкамендаваны да чытання ў Бразіліі. Пра гэта паведамляе беларускае Міністэрства замежных спраў.

Дзеянне фантастычнага аповеду папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франка разгортваецца ў нашай краіне: дзесьці паміж Друяй і Браславам. Таямніца дзяўчынкі і прычына яе сувязі з Беларуссю раскрываюцца толькі на апошніх старонках. У герояў дома жывуць ласка, крумкач і нават качканос, важная роля і ў чатырохметровага мядзведзя Мікалая. Прычым у выдуманым свеце бразільскай пісьменніцы ў Беларусі ёсць і выхад да мора.