У Францыі прайшла прэзентацыя жылога квартала беларускіх дамоў ім. Ж. Э. Жылібера

6 ноября 2018

У французскім Вільру прайшла прэзентацыя жылога квартала беларускіх дамоў імя Жана Эмануэля Жылібера. Памятную дошку яго імя адкрылі пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушка і мэр горада Алан Казані. Квартал пабудаваны з драўляных дамоў філіяла "Домабудаванне" Шклоўскага завода газетнай паперы. У дамах будуць жыць французскія сем'і. Адзначым, гэты сумесны праект можа стаць прыкладам і для іншых кампаній.

Алан Казані, мэр г. Вільру (Францыя): "Беларускія дамы поўнасцю адпавядаюць французскім патрабаванням і патрэбнасцям людзей, якія прыязджаюць жыць у Вільру. Праект дазваляе наладзіць міжнароднае супрацоўніцтва з такой краінай, як Беларусь, што набывае ўсё большую вагу ў Еўропе".

Гэта не першы такі праект. У Латарынгіі з беларускіх матэрыялаў пабудаваны 71 жылы дом. У перспектыве - павялічыць забудову да 132 дамоў да канца наступнага года. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя