Грэцыі ў хуткім часе спатрэбіцца дадатковае знешняе фінансаванне

29 мая 2013

У гэтым упэўнены эксперты Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. На іх думку, карэкціроўкі бюджэту, паніжэнне рэальнай заработнай платы і слабы экспарт пагаршаюць рэцэсію ў краіне. Беспрацоўе дасягнула гістарычнага максімуму, павялічваючы сацыяльную напружанасць. А з-за вялых рэформ паніжэнне заработнай платы не ўплывае на цэнавую канкурэнтаздольнасць.