Зборная Беларусі па хакеі ў наступным годзе паспрабуе вярнуцца ў эліту чэмпіянату свету ў Казахстане

18 мая 2018

Кангрэс Міжнароднай хакейнай федэрацыі зацвердзіў гэтую краіну як гаспадыню турніру ў групе "А" першага дывізіёна. Чэмпіянат пройдзе на "Барыс-Арэне" з 29 красавіка па 5 мая. У ім, акрамя беларусаў, згуляюць зборныя Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Паўднёвай Карэі і Літвы.

Тым часам на чэмпіянаце свету па хакеі ў наймацнейшай групе, які праходзіць у Даніі, сталі вядомыя паўфіналісты. Матчы пройдуць заўтра. Швецыя згуляе супраць ЗША, Канада - супраць Швейцарыі. Родапачынальнікі хакея ў авертайме ў 1/4 аказаліся мацнейшымі за Расію, 5-4. Швейцарыя ў асноўны час абгуляла Фінляндыю, 3-2.