Вернікі ў чаканні галоўнай хрысціянскай падзеі - Божага Уваскрэсення

19 апреля 2014
Сёння апошні дзень перад Вялікаднём! А таму ва ўсіх праваслаўных і каталіцкіх святынях няма звычайных набажэнстваў. Чэргі вернікаў не спыняюцца. Хрысціяне прыносяць на асвячэнне кулічы, яйкі, соль і вяндліну.

Нагадаем, сорак дзён хрысціяне знаходзіліся ў смутку, журбе і малітве. Падчас Перадвелікоднай сядміцы праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні з зямнога жыцця Ісуса Хрыста.