У Навагрудскім раёне ўначы на пажары загінуў ратавальнік

26 февраля 2018

Трагедыя здарылася ў прыватным доме ў вёсцы Нёўда. Ужо на месцы сведкі распавялі байцам МНС пра тое, што ў будынку можа быць жанчына. Пажарнікі ўвайшлі ў памяшканне, каб яе вызваліць. У гэты момант у пабудове абвалілася перакрыцце і комін печы. Камандзір аддзялення аказаўся заціснуты будаўнічымі канструкцыямі. Калегі яго даставілі ў бальніцу. Аднак выратаваць мужчыну не атрымалася. На месцы здарэння працуе камісія на чале з першым намеснікам міністра. Высвятляюцца акалічнасці здарэння.