Фінал Кубка Прэзідэнта - трэці матч серыі скончыўся перамогай "Металурга"

14 апреля 2024

Фінальная серыя Кубка Прэзідэнта пераехала ў Брэст, дзе мясцовая сенсацыя сезона ў трэцім матчы прыняла двухразовага ўладальніка трафея "Металург". Да паядынку дружыны падышлі з лікам 2:0 у серыі ў карысць "ваўкоў". І пры родных трыбунах "зубры" былі нацэлены парадаваць балельшчыкаў першай перамогай.

У стартавым перыядзе каманды не адзначыліся закінутымі шайбамі. Але ўжо ў другой 20-хвілінцы гледачы ўбачылі адразу тры ўзяцці варот. Лік сустрэчы адкрылі жлабічане - Аляксандр Падкарытаў рэалізаваў большасць. А затым Сяргей Кузняцоў павялічыў перавагу гасцей. Хлопцы Сяргея Пушкова знайшліся з адказам толькі пад заслону другога перыяду. Фёдар Качан скараціў адставанне да адной шайбы. У трэцім адрэзку матча Сяргей Шэлег перавёў гульню ў авертайм, дзе кідок Рамана Дастанкі дапамог "Металургу" сысці з перамогай - 3:2.

Такім чынам лік у фінальнай серыі за Кубак Прэзідэнта стаў 3:0 у карысць "Металурга". Чацвёрты матч дружыны правядуць таксама ў Брэсце 16 красавіка.