У сталіцы выбіраюць першых маладзёжных паслоў Мэтаў устойлівага развіцця

17 января 2019

Эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя праекты на карысць краіны. У гэтыя хвіліны ў сталіцы выбіраюць першых маладзёжных паслоў Мэтаў устойлівага развіцця. Студэнты розных ВНУ падрыхтавалі больш за тры сотні ініцыятыў - фінансавая дасведчанасць для падлеткаў, мабільныя формы ў адукацыі, рацыянальнае абыходжанне з адходамі. Сярод фіналістаў выберуць 17 лепшых.

Званні маладзёжным паслам уручаць 24 студзеня - у гэты дзень у Мінску пройдзе першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці.