Інданэзію працягваюць скалынаць афтаршокі пасля землетрасення і цунамі

30 сентября 2018

Іх ужо больш за 200. У спісе загінуўшых да гэтай хвіліны - 832 чалавекі, сотні пацярпелых. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні кіраўніку Інданэзіі Джока Відода, родным і блізкім загінуўшых у выніку страшнай стыхіі.

Пасля землетрасення і цунамі на востраве Сулавесі не спыняюцца падземныя штуршкі (іх ужо больш як 200). Лёс тысяч людзей па-ранейшаму невядомы. У спісах прапаўшых без вестак ёсць грамадзяне Францыі, Паўднёвай Карэі і Малайзіі. Шматлікіх людзей магло ўнесці ў мора (сотні жыхароў рыхтаваліся да пляжнага фэсту). Яны не ведалі аб небяспецы. Метэаролагі праз 30 хвілін пасля першых падземных штуршкоў адмянілі пагрозу цунамі, таму што іх абсталяванне не змагло зафіксаваць набліжэнне стыхіі. Маштабная выратавальная аперацыя працягваецца, але людзей і тэхнікі не хапае. Сотні пластыкавых пакетаў з целамі загінуўшых раскладваюць проста пад адкрытым небам. На вуліцах размяшчаюць і параненых.

Нагадаем, землетрасенне адбылося ў пятніцу. Пазней на ўзбярэжжа абрынулася цунамі. Больш за ўсё пацярпеў востраў Сулавесі. Лік загінуўшых у выніку стыхіі, па меркаванні ўлад, можа дасягнуць некалькіх тысяч.