У сталіцы стартавала акцыя Моладзь за бяспеку

22 октября 2013

Навучыць дзяцей асновам бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці і рэагаванні у экстрэмальных умовах. Далучыліся да гэтай справы разам з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і юныя ратавальнікі. У сталіцы стартавала акцыя Моладзь за бяспеку. У адну са школ разам з ратавальнікамі наведаўся і наш карэспандэнт.



Расказвае Дар'я Бігун. Так адказваюць на пытанне, кім быць, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Быць пільнымі і не губляцца ў небяспечных сітуацыях іх навучыла гарадская арганізацыя маладых ратавальнікаў-пажарных. На працягу 12 гадоў яна аб'ядноўвае тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак.


На гэты раз юныя ратавальнікі разам з супрацоўнікамі МНС наведалі сярэднюю школу № 2 горада Мінска і ў гульнявой форме расказалі аб правілах бяспекі. Дзевяцікласнік Арсеній СІўцоў ужо два гады разам з маладзёжнай арганізацыяй спасцігае навуку ратаваць. Юнак вучыцца на выдатна і марыць паступіць у камандна-інжынерны інстытут, каб дапамагаць людзям.


Дарэчы, юныя ратавальнікі больш прадбачлівыя, чым іх аднагодкі, яны не губляюцца у экстрэмальных сітуацыях і ведаюць асновы бяспекі.


Вось такі гальштук атрымлівае кожны, хто становіцца членам гэтай маладзёжнай арганізацыі. Дарэчы, многія з тых, хто сёння ў зале, ужо мараць стаць ратавальнікамі.


Акцыя Моладзь за бяспеку будзе доўжыцца два тыдні. Юныя ратавальнікі пабываюць у школах, дамах-інтэрнатах, сацыяльных прытулках. Не пакінуць без увагі і адзінокіх пенсіянераў, ветэранаў, а таксама наведаюць шматдзетныя сем'і.