Нікаля Сарказі затрыманы ў французскім Нантэры

20 марта 2018

У французскім Нантэры затрыманы экс-прэзідэнт Францыі. Нікаля Сарказі падазраюць у махінацыях пры фінансаванні выбарчай кампаніі ў 2007 годзе. Паведамляецца, што гэтай раніцай Сарказі ўпершыню прыбыў на слуханні па гэтай справе і адразу быў узяты пад варту. Ва ўлад ёсць 48 гадзін, каб вызначыць меру стрымання ў адносінах да былога французскага лідара.

Раней вялося расследаванне і аб фінансавых сувязях Сарказі з уладальніцай канцэрна L'Oreal Ліліян Бетанкур. Але даказаць нічога не ўдалося.