У сталіцы пачаўся першы конкурсны дзень чэмпіяната WorldSkills Belarus

22 мая 2018

Больш за 300 чалавек спаборнічаюць у 37 дысцыплінах. Традыцыйна на адмысловай працоўнай алімпіядзе шырока прадстаўлена і Мінская вобласць. Вучні прафесійных каледжаў і ліцэяў цэнтральнага рэгіёна выступаюць не толькі ў традыцыйных намінацыях конкурсу, але і ў новых. Так, навучэнка Барысаўскага дзяржаўнага каледжа прадэманструе свае прафесійныя здольнасці ў новай намінацыі конкурса "Дашкольная адукацыя".

Пераможцы фіналу рэспубліканскага конкурсу прадставяць нашу краіну на міжнародным турніры. Ён пройдзе ў наступным годзе ў Казані.