У выхадныя ў Мінскай вобласці зафіксаваны ўсплеск аварый

8 ноября 2016

На дарогах адбыліся 19 дарожна-транспартных здарэнняў, 4 чалавекі загінулі, 17 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Тры аварыі адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў.

У Вілейскім раёне вадзіцель БМВ збіў жанчыну з каляскай, якая рухалася па краі праезнай часткі. У выніку загінула аднагадовае дзіця, траўмы апынуліся несумяшчальнымі з жыццём. Пешаход і каляска не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі. Па факце аварыі ўзбуджаная крымінальная справа.

Падчас яшчэ адной аварыі ў Вілейскім раёне сутыкнуліся дзве машыны. Каб выбрацца з аўто, аднаму з вадзіцеляў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, з траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны. Паводле папярэдніх звестак, прычынай ДТЗ стаў няправільна выбраны хуткасны рэжым.

Рост аварыйнасці справакавалі і складаныя ўмовы надвор'я. Так, на дзясятым кіламетры трасы Р1 у Мінскім раёне вадзіцель маршруткі не зладзіўся з кіраваннем, у выніку заносу машына перакулілася на дах. У салоне знаходзілася дванаццаць пасажыраў. Некалькі чалавек атрымалі траўмы, ім спатрэбілася медыцынская дапамога. Згодна з інфармацыяй інспектараў ДАІ, шыны мікрааўтобуса былі са значна зношаным пратэктарам. Гэта магло стаць прычынай аварыі.