У Смалявічах сёння сабраліся ўдзельнікі абласнога Дня роднай мовы

21 февраля 2020
Пачаўся ён з  традыцыйнага напісання  дыктоўкі, затым эстафету падхапіла  інтэлектуальная гульня ў фармаце  паб-квіза. Удзельнікі  ўзгадвалі цікавыя факты пра Беларусь. Усе пытанні  звязаныя з роднай мовай, беларускімі традыцыямі і культурай.

У Дзень роднай мовы ў  Смалявіцкім маладзёжным цэнтры   гучалі вершы на роднай мове, а таксама любімыя  цытаты класікаў. А сучасныя аўтары-кампазітары  выканалі свае песні.

Завершыцца свята сумесным праглядам  беларускамоўных фільмаў.