Шматдзетным жанчынам сталіцы мэр Мінска ўручыў ордэны Маці

7 марта 2024

У гонар Міжнароднага жаночага дня ўзнагароды за чуллівае мацярынства ўручыў сёння і мэр Мінска Уладзімір Кухараў. 22 клапатлівыя матулі, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей, удастоены ордэна Маці. Сярод узнагароджаных прадпрымальнікі і фельчары, дызайнеры і кіраўнікі. Прафесіі розныя, але ўсіх іх аб'ядноўвае бязмежная любоў да сваёй сям'і.

Больш за тысячу шматдзетных маці сталіцы ўдастоены ордэна за тры дзясяткі гадоў. Летась ганаровы спіс папоўнілі амаль 70 імён.