У Мінску ўпершыню ў гісторыі Рускай праваслаўнай царквы пройдзе пасяджэнне Святога Сінода

15 октября 2018

Усіхсвяцкі храм Мінска - аднагодак беларускай незалежнасці і адраджэння нацыянальнай духоўнасці. Напярэдадні, у прысутнасці тысяч вернікаў, яго асвяціў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Гэта адзін з першых культавых будынкаў, які пачалі ўзводзіць пасля дзесяцігоддзяў атэізму. Ідэю будаўніцтва храма яшчэ ў 90-я падтрымаў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заклаў капсулу ў падмурак храма-помніка. Аддаючы даніну памяці ўсім нявінна забітым, у гонар якіх і ствараўся храм, дзяржава на працягу ўсіх гадоў удзельнічала ў будаўніцтве. Самы вялікі, 5-тонны звон - гэта падарунак Прэзідэнта Беларусі. У храме тры прыдзелы, самы вялікі, у гонар якога і названа царква, - Усіх Святых. У роспісах - нацыянальныя беларускія арнаменты, фрагменты слуцкіх паясоў. Асвячэнне галоўнай храмавай прасторы на Пакроў вельмі сімвалічна - Беларусь пад духоўнай абаронай усіх святых.

Сёння ў Мінску ўпершыню ў гісторыі Рускай праваслаўнай царквы, пройдзе пасяджэнне Святога Сінода. Яго ўзначаліць Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Кірыл.