Дзе вырошчваюць беларускія клубніцы і гуляюць у мотабол - глядзіце пра Лунінец у праекце "Месца для жыцця"

14 апреля 2024

Безумоўны плюс Беларусі ў тым, што прадпрыемствы ў нас засяроджаны не толькі ў Мінску або буйных абласных цэнтрах, а раўнамерна ва ўсіх рэгіёнах. І гэта дае добры імпульс для развіцця нават невялікіх раёнаў. Журналісты "Галоўнага эфіру" пастаянна ў гэтым пераконваюцца, адпраўляючыся на здымкі традыцыйнай рубрыкі. Новы тыдзень - новае "Месца для жыцця".

Курс узяты на Брэстчыну, а менавіта ў Лунінец. Многія ведаюць яго як клубнічную сталіцу Беларусі. Але здымачная група Агенцтва тэленавін з Антонам Малютам упэўнілася, што гэта яшчэ і буйны прамысловы цэнтр.