У Грузіі сёння - дзень жалобы

15 июня 2015
Краіна смуткуе па ахвярах моцнай паводкі. У Тбілісі яна забрала жыцці 15 чалавек. Апоўдні ў цэрквах і манастырах па ўсёй краіне прайшла паніхіда па загінуўшых. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі, а таксама родным і блізкім загінуўшых. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Спецыялісты гавораць пра магчымасць сходу апоўзняў. Сума ўрону, паводле папярэдніх ацэнак, перавысіла 20 мільёнаў долараў.