У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу "Пазнай Беларусь"

20 декабря 2019
Паказаць і расказаць пра любоў да сваёй краіны з творчым падыходам. У сталіцы падвялі вынікі рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу "Пазнай Беларусь". Работы ацанілі ў дзесяці намінацыях. Сярод іх "Фатаграфія года", "Турыстычная кампанія" і "Экскурсавод года". Конкурс сёлета пабіў рэкорд па заяўках - звыш 830 удзельнікаў з усёй краіны. Самымі актыўнымі аказаліся жыхары Віцебскай вобласці.

Сёння ў нашай краіне адкрыта звыш 15 тысяч турыстычных аб'ектаў. Іх наведалі ўжо больш за 3,5 мільёна замежных турыстаў са 120 краін. Прычым спорт стаў самым папулярным напрамкам. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя