Амаль 40 гадоў развіцця пацярпелых ад Чарнобыля тэрыторый - раскажам пра ўнікальныя даследаванні з Палескага радыяцыйнага запаведніка

26 апреля 2024

Без малога 40 гадоў таму свет ускалыхнула навіна аб трагедыі ў Чарнобылі. Тады з боку Беларусі ў Гомельскай вобласці больш за іншых пацярпелі Брагінскі, Нараўлянскі, Хойніцкі раёны. 22 тыс. чалавек эвакуіравалі, а тэрыторыі за 30 км ад АЭС прызналі непрыдатнымі для жыцця.

У 1988 годзе з'явіўся Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Дзякуючы яму пацярпелай тэрыторыі беларусы паступова надалі новы імпульс развіцця. Запаведнік стаў унікальнай навуковай базай. Для простага абывацеля ўезд туды строга абмежаваны, а вось навукоўцы маюць прамы доступ на плошчу больш як 200 тыс. га. Менавіта там беларускія біёлагі праводзяць унікальныя радыеэкалагічныя даследаванні па пераадоленні наступстваў аварыі ў Чарнобылі: вывучаюць жывёльны і раслінны свет, тыповыя і ўнікальныя экасістэмы і ландшафты, натуральныя прыродныя працэсы. Падрабязнасці расказала Наталля Ігнаценка (гл. відэа).