Колькасць злачынстваў на тэрыторыі Мінскай вобласці зніжаецца

22 Мая 2014

Пра гэта сёння нам паведамілі ў аблвыканкаме падчас падвядзення вынікаў працы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.


Так, трэцяя частка усіх правапарушэнняў учыняецца ў стане алкагольнага ап'янення. Таму праваахоўныя органы выступаюць за абмежаванне рэалізацыі спіртных напояў. Як і раней, востра стаіць праблема наркаманіі. Летась міліцыянеры выявілі больш за 700 злачынстваў у гэтай сферы, перакрылі 7 міждзяржаўных каналаў пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыю вобласці.



Асаблівую ўвагу праваахоўнікі надаюць і бяспецы дарожнага руху. Так, у параўнанні з 2012 годам, колькасць ДТЗ знізілася больш чым на 14%.