Да віншаванняў далучылася і сталічная Дзяржаўтаінспекцыя

23 февраля 2018

У Цэнтральным раёне Мінска вадзіцеляў-мужчын спынялі не для праверкі дакументаў, а каб падарыць добры настрой і вітамінны напой, асабліва актуальны ў такое надвор'е. Разам з пажаданнямі здароўя і шчаслівых паездак вадзіцелям нагадалі пра тое, што свята - не прычына зніжаць увагу на дарозе.

А, паводле звестак ДАІ, на дарогах сталіцы ўсё ж больш мужчын-вадзіцеляў.