У школьнікаў пачаліся выпускныя экзамены

1 июня 2015

Выпускнікі сёння зноў сядуць за парты. Да 12 чэрвеня яны будуць здаваць выпускныя экзамены. Школьнікаў, якія сёлета заканчваюць дзявяты клас, чакаюць толькі тры іспыты - матэматыка, руская мова і беларуская. Гісторыю Беларусі перанеслі ў экзаменацыйны ліст 11-класнікам. Зараз у іх чатыры выпрабаванні - разам з матэматыкай, замежнай мовай, а таксама рускай альбо беларускай на выбар.

Нагадаем, што школу сёлета заканчваюць больш за 143 тысячы юнакоў і дзяўчат.