У Івацэвічах з'явіўся сучасны стадыён

22 октября 2017

Футбольнае поле з сучасным штучным пакрыццём, пляцоўкі для заняткаў баскетболам, пляжным валейболам і лёгкай атлетыкай. У Івацэвічах з'явіўся сучасны стадыён. На трываласць поле выпрабавалі футбалісты. Тут прайшоў паўфінальны матч Кубка рэгіёнаў Беларусі сярод аматарскіх каманд. Таксама стадыён дазваляе праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Сачыць за матчамі з трыбун змогуць каля тысячы балельшчыкаў.

Стадыён размешчаны каля Лядовай арэны і басейна. Тут ёсць і варкаўт-пляцоўка і вулічныя трэнажоры.